«За апошнія дні Дзяніс Івашын заўважна схуднеў, што досыць складана ўявіць, бо і так ён мае хударлявы выгляд. Наступствы карцару, відавочна. Як і праблемы з сэрцам, якія павярнуліся. Медык, які аглядаў Дзяніса пасля ягонага выкліку, мае намер зрабіць яшчэ адно ЭКГ-даследаванне і выклікаць да нашага ваяра кардыёлага з паліклінікі. Калі адміністрацыя вязніцы не ўмяшаецца ў працэс кантролю за здароўем вязняў у стылі «ну вы ж усё разумееце» і не скасуе выклік, то гэта будзе ўжо другі агляд Дзяніса ў завязнічных спецыялістаў. Спадзяемся, ён нарэшце прыме рашэнне накіраваць Дзяніса на паглыбленае даследаванне, а не абмяжуецца стандартнымі адпіскамі пра «все хорошо, прекрасная маркіза», — напісала Вольга Івашына.

Дзяніс Івашын быў затрыманы 12 сакавіка, за кратамі ён утрымліваецца ўжо восьмы месяц. Яму абвінавачваннем выставілі артыкул 365 Крымінальнага кодэкса (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў). Нядаўна стала вядома, што Дзянісу выставілі яшчэ адно абвінавачанне, але якое — не ведаюць нават родныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0