Дакументам са Свабодай падзяліліся чытачы.
Прадпрыемства праз складаную эпідэміялагічную сітуацыю перайшло ў рэжым жорсткай эканоміі расходу кіслароду для тэхнічных мэтаў, гаворыцца ў лісце за подпісам генеральнага дырэктара Васіля Касцюкевіча.
Максімум на што гатовы вытворца — у экстранных аварыйных выпадках выдзяляць ня больш за 1-2 балоны на дзень.
«Светлагорскхімвалакно» вырабляе тэхнічны і медычны кісларод больш за 40 гадоў.
Адзін 40-літровы балон змяшчае крыху больш за 6 кубаметраў кіслароду. Для інгалятара з маскай такога балону хопіць на некалькі сутак, для апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх — на адны суткі.
У Гомельскай вобласці за паўмесяца колькасць перапрафіляваныя ложкаў для кавідных хворых у шпіталях вырасла на 52%. Усяго такіх ложкаў цяпер — 36% ад наяўных у рэгіёне.
Паводле статысткі Мінздароўя, за мінулыя суткі ў краіне 1998 новых хворых з каранавірусам і 16 смярцей пацыентаў.