На пытанне журналіста Мэцью Чанса, ці не хоча ён выбачыцца перад беларускім народам, Лукашэнка адказаў:
«Калі б я калісьці захацеў гэта зрабіць, то зрабіў бы праз беларускія СМІ. Яны тут досыць добрыя. Які сэнс рабіць гэта на CNN? Я не думаю, што гэта пытанне датычыцца справы. І, у прынцыпе, я не думаю, што мне ёсць за што прасіць прабачэння».





