Прычыны затрымання дакладна невядомыя. Аднак у праўладным канале з’явілася паведамленне пра захоп ГУБАЗіКам чата «Медики с Народом Могилёв».

Першапачаткова ў апісанні чата было сярод іншага напісана: «Нашы патрабаванні: спыніць катаванні, збіццё і забойствы мірных грамадзян», а таксама «Ніякай палітыкі». Пасля захопу чата сілавікі пакінулі паведамленне «Да хуткай сустрэчы з кожным».

Чат «Медики с Народом Могилёв» не знаходзіцца ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў міністэрства інфармацыі.

Марыя Ляпёшкіна — оталарынголаг, у гэтым лютым яна прамільгнула ў сюжэце ОНТ пра тое, што магілёўская бальніца атрымала новае абсталяванне, а лекары асвойваюць новыя методыкі.

Абноўлена. Суд Магілёўскага раёну асудзіў Марыю на 30 базавых велічынь штрафу (870 рублёў) за нібыта распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляюць праваабаронцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0