У Капылі сёння ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу «Нацыянальная літаратурная прэмія» за творы, напісаныя ў 2020 годзе.
Найлепшымі публіцыстычнымі творамі названыя кнігі «Дыскрэтны падыход да назірання жыцця», «Мой фізмат» (серыя «Люстэрка лёсу») Аляксандра Радзькова.
Аляксандр Радзькоў нарадзіўся ў 1951 годзе. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. З 1974-га па 2003 год працаваў у роднай ВНУ. Міністр адукацыі (2003-2010), першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (2010-2014), памочнік прэзідэнта (2014-2015). Старшыня аб'яднання «Белая Русь» (2007-2018).
0
1
0
0
0
0