«Глядзець на тое ўбоства, якое сёння дэманструе футбол, недапушчальна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён растлумачыў, што мае на ўвазе не толькі «бліскучую» гульню беларускай зборнай супраць каманды Чэхіі [прайгралі 0:1]. «Я кіраўніку Федэрацыі задаў пытанне: навошта выпусцілі наогул моладзевую каманду на футбольнае поле ўчора? [прайгралі Ісландыі 1:2.] Яны не сабраліся гуляць. Запомніце: гэта вам ўрок», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка пацікавіўся, якая цяпер сярэдняя зарплата ў футбалістаў асноўнага складу «Дынама-Мінск». Яму адказалі, што цяпер гэта $ 4-5 тыс., але пакуль дзейнічаюць старыя кантракты. Ужо прынята пастанова — па ім будзе да 8 тыс. рублёў.

Нагадаем таксама, што ўвесну беларуская зборная прайграла ў гасцях Бельгіі 0:8, а ў жніўні ўсе чатыры беларускія клубы вылецелі з кваліфікацыі еўракубкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0