З 1 верасня ў Албаніі ўводзіцца каменданцкая гадзіна з 23:00 да 06:00, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый.

Акрамя таго, з 6 верасня для перасячэння албанскай мяжы замежнікам спатрэбіцца адзін з трох дакументаў:

— сертыфікат вакцынацыі ад COVID-19, якому не менш за 14 дзён;

 — адмоўны ПЛР-тэст або тэст на антыген;

— даведка аб перанесеным захворванні (не больш за 6 месяцаў).

Сертыфікаты, даведкі і тэсты не патрэбныя дзецям да 6 гадоў. Да 6 верасня нічога гэтага для ўезду ў Албанію не патрабуецца.

Албанія прызнае расійскую вакцыну «Спутнік V».

Аналагічныя патрабаванні нядаўна ўжо ўвяла Чарнагорыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0