Беларуская лёгкаатлетка Лізавета Пятрэнка стала бронзавым прызёрам спаборніцтваў па кіданні дзіды на Паралімпіядзе ў Токіа.

Спартсменка выступала ў класе F-13, а найлепшым яе вынікам стаў кідок снарада на 38 м 99 см — гэта рэкорд кантынента. Пераможцай у гэтым відзе спорту стала прадстаўніца Узбекістана Назімахон Каюмава, якая паставіла свой асабісты рэкорд — 42 м 49 см. Другі вынік у кітаянкі Чжао Юпін, якая таксама ўстанавіла найвышэйшы асабісты паказчык — 41 м 85 см.

Усяго ў актыве беларускай паралімпійскай зборнай чатыры медалі, з якіх тры вышэйшыя ўзнагароды раней заваяваў плывец Ігар Бокій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0