— У нас ёсць пэўная спецыфіка. Ёсць разуменне каманды, з якой фармуюцца любыя эстафеты. Гучалі думкі: а чаму яны не прывезлі ў Токіа яшчэ бягунняў замест недапушчаных? Таму што склад эстафеты мы маглі сфарміраваць толькі з тых спартсменак, якія ўжо туды з'ехалі.

Што тычыцца нюансаў… Не хочацца ў гэта ўлазіць. Я лічу, што тое, што адбылося, павінна застацца на сумленні тых, хто гэта арганізаваў. Больш падбіў яе на гэты ўчынак. Думаю, гэта ўсведамленне яшчэ прыйдзе. Разумееце, мы ў той момант павінны былі выратаваць эстафетную алімпійскую каманду.

<…>

І тая атмасфера нездаровая, якая пайшла … бо пачалі бамбіць усялякімі пытаннямі не толькі лёгкаатлетаў, але і прайшліся па іншых відах. І нам трэба было нешта экстраардынарнае прадпрымаць. А тое, што так атрымалася…

Нагадаем, што Крысціна Ціманоўская публічна раскрытыкавала спартовых функцыянераў, якія паставілі яе бегчы на няпрофільную эстафету праз недахоп бягух. Праз некалькі дзён яе знялі са спаборніцтваў і хацелі гвалтоўна вярнуць у Беларусь, але ўмяшанне дыяспары і іншых беларускіх арганізацый перашкодзіла планам функцыянераў. Цяпер Ціманоўская ў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0