У намесніка галоўнага рэдактара БелаПАН Аляксандра Зайцава падчас ператрусу канфіскаваная тэхніка, ён не затрыманы, паведамляюць navinyonline.

Па словах Зайцава, ператрус праводзіўся прыкладна на працягу гадзіны ў рамках справы аб арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342). Усяго было сем чалавек: два супрацоўнікі АБЭЗ, іх куратар (магчыма, з іншага ведамства), два спецназаўцы ў поўнай экіпіроўцы і двое панятых.

Забралі мабільны тэлефон, цвёрды дыск камп'ютара, стары планшэт, а таксама рэдакцыйнае пасведчанне і некалькі візітовак. Справу вядзе Следчы камітэт.

Аляксандр Зайцаў не затрыманы, але падпісаў абавязацельства аб яўцы. Яго працэсуальны статус яму не растлумачылі.

Тым часам сайт БелаПАНа перастаў грузіцца.

З ператрусам прыйшлі да супрацоўнікаў БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0