Аператыўнікі ўстанавілі, што крадзеж адбыўся без узлому акаўнта і выйшлі на знаёмага пацярпелага — 26-гадовага прадпрымальніка, паведамляе прэс-служба МУС.

Аднавясковец выяўляў цікавасць да крыптавалютаў, і старэйшы прыяцель, як больш дасведчаны ў гэтай сферы, нярэдка яго кансультаваў. Малады чалавек ведаў аб наяўнасці ў апошняга манет Ethereum і неяк папрасіў таго разблакаваць свой тэлефон, каб патэлефанаваць.

Змяніўшы рэквізіты доступу да ўліковага запісу ў мабільным дадатку крыптабіржы, ён увайшоў у акаўнт таварыша і перавёў сродкі на свой.

Распачата крымінальную справу па артыкуле «крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0