Іван Ціхан

Іван Ціхан

Ад Беларусі ў ёй бралі ўдзел тры атлеты, але ніводны ў фінал не трапіў. Іван Ціхан заняў 18-е месца (74,57), Юрый Васільчанка быў 19-м (74,00, Глеб Дудараў фінішаваў на 27-й пазіцыі (71,60).

Апошнім пропускам у фінал быў вынік амерыканца Даніэля Хаўгена (75,73), паведамляе «Прэсбол».

Што да жаночай барацьбы, то Васіліса Марзалюк не скарысталася магчымасцю паўдзельнічаць у суцяшальным баі за бронзу і прайграла кітаянцы Кень Жу 1:2.

А вось Юрый Шчарбацэвіч выйшаў у фінал па стральбе з вінтоўкі з трох становішчаў. У выніку ў яго 7-е месца.

А Марына Літвінчук і Вольга Худзенка ўдала правялі свой кваліфікацыйны заезд на 500 м у байдарцы-двойцы і выйшлі ў 1/2 фіналу.

Паўфінал і фінал на канале «Sea Forest Waterway» у Токіа адбудзецца 3 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0