«Сёння абмяркуем пытанні рэагавання на абмежавальныя меры калектыўнага Захаду ў дачыненні да нашай краіны. Мы павінны выпрацаваць стратэгію, якая дазволіць мінімізаваць іх эфект і працягнуць сваё развіццё. Я ўжо казаў: ніякіх размоў аб тым, што мы можам недзе недабраць, скараціць тэмпы, прырост нашай эканомікі. Пра гэта гаворкі быць не можа. Ідзе вайна», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Для нас галоўнае — зрабіць так, каб не пацярпеў беларускі народ, — заявіў ён. — Задача ўрада — прадугледзець дзейсныя меры для кампенсацыі страт і захавання працоўных месцаў».

Ён таксама пракаментаваў сітуацыю на мяжы. Па словах Лукашэнкі, Беларусь заўсёды адказна ставілася да выканання сваіх абавязацельстваў у галіне ядзернага нераспаўсюду, барацьбы з нелегальнай міграцыяй, кантрабандай, міжнароднай арганізаванай злачыннасцю.

«Сёння мы гэтым займаемся, але роўна настолькі, наколькі гэта неабходна і выгадна нашай краіне», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0