Дзмітрый Піневіч назваў узровень ужывання алкаголю ў Беларусі ў 2020 годзе. Паводле яго слоў, ён склаў 10,8 літра чыстага спірту на чалавека ва ўзросце ад 15 гадоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

«Тым не менш ужыванне алкаголю сярод моладзі знізілася, маладое пакаленне стала больш арыентавацца на захаванне здароўя. Таксама зменшылася колькасць грамадзян, якія стаяць на дыспансерным уліку як алказалежныя, у тым ліку жанчын», — сказаў Піневіч.

Ён дадаў, што пераважнай мадэллю спажывання алкаголю ў нашай краіне з'яўляецца паўночная — вялікае ўжыванне моцных напояў за кароткі час, напрыклад у ходзе застолляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0