Каля турмы сустрэць Анатоля Лябедзьку прыйшлі родныя, сябры і калегі па партыі.
Святлана Лябедзька, жонка Анатоля Лябедзькі, чакае мужа пад ЦІП на Акрэсціна
Пазней стала вядома, што Анатоль Лябедзька дабраўся дахаты на таксоўцы. Яго вывезлі на легкавіку ў Сляпянку тварам уніз.
Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў 30 сутак арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Яго затрымалі 14 мая каля суду Кастрычніцкага раёну Мінска. Там у гэты дзень пачаўся суд над групай студэнцкіх актывістаў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі акцый пратэсту ў студэнцкім асяродзьдзі Мінска пасьля выбараў.