Законам «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» апроч іншага ўводзіцца крымінальная адказнасць за ўхіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў (артыкул 2431 КК) і ўхіленне ад выплаты страхавых узносаў (артыкул 2433 КК). Змены ўступаюць у сілу 19 чэрвеня.

Узмацненне адказнасці наймальнікаў за выплату зарплаты ў канверце ініцыявана Камітэтам дзяржкантролю і абумоўлена «недастатковасцю існуючых мер адміністрацыйнага ўздзеяння ў барацьбе з гэтай негатыўнай з'явай».

У КДК звярнулі ўвагу, што крымінальная адказнасць прадугледжана выключна за наўмысныя дзеянні, звязаныя з нявыплатай страхавых узносаў і непералічэннем падаткаў, збораў. І толькі пры ўмове, што сума нявыплачаных плацяжоў перавышае буйны памер: для падаткаў, збораў — 1 тыс. базавых велічынь, для страхавых узносаў — 2,5 тыс. базавых велічынь (у цяперашні час 29 тыс. і 72,5 тыс. рублёў адпаведна).

Службовыя асобы арганізацый, якія не хаваюць заработную плату, налічваюць страхавыя ўзносы, але не пералічваюць іх у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (напрыклад, у сувязі з адсутнасцю грошай на рахунку), будуць несці адміністрацыйную адказнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0