БелТА

БелТА

«Трэба сабрацца, выстаяць. Вы бачыце, што пайшоў велізарны накат. Накат на Расію, але праз нас не пераскочыш. А Украінай мы не можам стаць. Мы не можам ваяваць супраць Расіі, рускіх людзей. Гэта нашы людзі. Таму і ідзе гэты накат», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Другая прычына недружалюбных дзеянняў з боку Захаду ў канкурэнцыі, адзначыў ён.

«Яны ж нашы канкурэнты, і гэта натуральна. Свет у мінулым годзе звузіўся на фоне гэтага кавіду, і месца ўсім не хапае. Таму трэба выстаяць, чаго б гэта ні каштавала. Што тычыцца ўрада, прэзідэнта, вы за нас не хвалюйцеся: мы сваю працу зробім. Але кожны павінен разумець, што проста не будзе. Гэта, перш за ўсё, звычайная канкурэнцыя», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па яго словах, гэтым тлумачацца і санкцыі, уведзеныя супраць «Белавія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0