Пра гэта паведамляе Financial Times са спасылкай на крыніцы, піша РБК.

Кампаніі непакояцца за вынікі сваіх маркетынгавых кампаній. З-за гэтага яны звярнуліся да арганізатараў спаборніцтваў. Прапанова была зроблена ў апошнія тыдні на фоне росту незадаволенасці сярод 47 японскіх кампаній, якія ў сукупнасці заплацілі больш за $3 млрд на падтрымку гульняў.

Гульні павінны стаць самай спансаванай спартыўнай падзеяй у гісторыі, але апытанні грамадскай думкі паказваюць, што да 80% адсоткаў японцаў хочуць адмяніць або адкласці Алімпійскія гульні.

Кіраўнік адной з карпаратыўных кампаній, якія выступаюць спонсарамі гульняў сказаў: «Я не думаю, што гэта прапанова моцна паўплывае на арганізатараў, таму што яны, здаецца, цалкам настроены пачаць 24 ліпеня. Але з нашага пункту гледжання, правядзенне гульняў у больш позні час мае значна больш сэнсу, чым калі-небудзь».

У якасці аргументаў ён прывёў тое, што ў той час надвор'е будзе не такім гарачым, а колькасць вакцынаваных павялічыцца, што дазволіць большай колькасці гледачоў назіраць за гульнямі. Агульная колькасць людзей, якія атрымалі хоць бы адну прышчэпку, у Японіі перавысіла 14 мільёнаў чалавек, што складае 11% ад усяго насельніцтва.

Аргкамітэт Токіа-2020 пакуль не пракаментаваў гісторыю з пераносам гульняў.

Першапачаткова Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня да 9 жніўня 2020 года, але праз каранавірус была перанесеная роўна на год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0