«Беларусь мае намер звярнуцца ў Савет ІКАО для ацэнкі правамернасці дзеянняў Украіны і іншых дзяржаў, якія ў аднабаковым парадку ў парушэнне міжнародных абавязацельстваў устанавілі забароны і абмежаванні на выкарыстанне сваёй паветранай прасторы ў дачыненні да беларускіх авіяперавозчыкаў, для разгляду забеспячэння дзяржавамі-членамі ІКАО аднастайнасці ў прыняцці мер у дачыненні да ідэнтычных здарэнняў, а таксама для юрыдычнай кваліфікацыі пагрозы прымянення сілы з боку Украіны ў дачыненні да беларускага цывільнага паветранага судна ў 2016 годзе», — распавялі ў Дэпартаменце.

У Дэпартаменце па авіяцыі Беларусі заявілі, што ў іх «узнікаюць сумневы ў дастатковасці забеспячэння Украінай бяспекі палётаў і авіяцыйнай бяспекі».

Так што цяпер авіяцыйныя ўлады Беларусі «не рэкамендуюць замежным авіяперавозчыкам выкарыстоўваць паветраную прастору Украіны пры ажыццяўленні палётаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0