41-гадовы мужчына з горада Чжэньцзян у канцы красавіка адчуў жар, праз некалькі дзён з-за пагаршэння стану ён звярнуўся да доктара і быў шпіталізаваны. Да цяперашняга часу яго стан стабілізаваўся і амаль цалкам адпавядае крытэрыям для выпіскі з бальніцы.

28 мая Нацыянальны цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў пасля атрымання матэрыялаў пацыента правёў іх аналіз і прыйшоў да высновы, што мужчына быў інфікаваны H10N3. Да цяперашняга часу ўсе людзі, што кантактавалі з ім, змешчаныя пад медыцынскае назіранне. Тых, хто захварэў, сярод іх пакуль не выяўлена.

Як адзначаецца ў паведамленні ведамства, «H10N3 паходзіць ад птушак, бо аналіз геному паказаў, што вірус не валодае эфектыўнай здольнасцю заражаць чалавека». Раней у свеце не было зафіксавана ні аднаго выпадку заражэння людзей H10N3, вірус перадаецца паміж птушкамі і мае нізкую патагеннасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0