Кальюлайд ушанавала хвілінай маўчання памяць Вітольда Ашурка і ўсіх ахвяр рэжыму, згадала справу TUT.by і затрыманне Рамана Пратасевіча разам з Сафіяй Сапега. Яна сказала, што падчас свайго прэзідэнцтва ў Радзе бяспекі ААН Эстонія зробіць усё, каб падымаць тэму Беларусі і аказваць максімальны ціск на рэжым Лукашэнкі.

Таксама Керсці Кальюлайд правяла сумесную прэс-канферэнцыю са Святланай Ціханоўскай. Яна назвала Ціханоўскую лідарам беларускага народа, а Ціханоўская ў сваю чаргу падзякавала Эстоніі за такую безальтэрнатыўную дэкларацыю падтрымкі беларусаў і ціску на рэжым: «Рашучыя дзеянні Еўропы зараз дапамагаюць і Раману Пратасевічу, і ўсім палітвязням, і ўсяму народу Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0