У верасні мінулага года па інтэрнэце разляцелася відэа з Жодзіна, на якім міліцыянт б'е жанчыну па твары з такой сілай, што яна падае на зямлю.

Да міліцыянта адразу ж падбеглі абураныя жодзінцы, адна з іх — Анастасія Герыловіч — сарвала з яго маску, паведамляюць праваабаронцы.

Больш за паўгода пытанняў да жанчыны не ўзнікала, але 7 красавіка яе затрымалі і распачалі крымінальную справу аб гвалце над супрацоўнікам міліцыі.

На допыце жанчына распавяла, што ў той самы дзень яна гуляла ў горадзе, убачыла вялікую колькасць людзей, а потым тое, што міліцыянт моцна ўдарыў жанчыну ў твар, і тая ўпала. Гэта яе вельмі ўсхвалявала, і, знаходзячыся ў моцным эмацыйным узрушэнні, яна падбегла і вырашыла сарваць маску, каб убачыць, хто гэта. Яна не хацела, каб пасля такога ўчынку міліцыянт застаўся неапазнаным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0