Unsplash

Unsplash

Пра гэта сведчаць абноўленыя звесткі Еўрапейскага цэнтра прадухілення і кантролю захворванняў, паведамляе korrespondent.net

У той жа час эксперты адзначаюць, што гэта не сведчыць пра ўспышку захворвання ў краіне.

«Справа ў тым, што ў шэрагу еўрапейскіх краін імкліва паляпшаецца сітуацыя з каранавірусам», — адзначаюць спецыялісты.

Разам з тым у Швецыі пік вясновай хвалі эпідэміі прайшоў у сярэдзіне красавіка і з тых часоў штодзённы прырост заражэнняў паступова спадае.

За Швецыяй з паказчыкам захворвання 577.38 на 100 тысяч насельніцтва за апошнія 14 дзён на другім месцы — Літва (562.83), за якой ідуць Кіпр (521.84), Нідэрланды (483.09) і Латвія (431.31). Для астатніх еўрапейскіх краін паказчык захворвання меншы за 300.

Самая лепшая сітуацыя — у Фінляндыі, Партугаліі, Румыніі, а таксама на Мальце і ў Ісландыі, дзе паказчыкі меншыя за 100 на 100 тысяч насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0