11:00 — цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі.
Адначасова ў парку Перамогі пачнецца тэматычная праграма, у якой возьмуць удзел аркестры і вакальна-інструментальныя калектывы, пройдуць паказальныя выступленні па рукапашным баі, дэманстрацыя ўменняў дрэсіраваных сабак, выстава вайсковай тэхнікі. Усе мерапрыемствы будуць доўжыцца да 17:00.
12:00 — каля Палаца спорту стартуе канцэртная праграма з песень ваенных гадоў. Яна будзе доўжыцца да 23:00. Там жа, на пляцоўцы ля Палаца спорту, з 10:00 разгорнецца святочны кірмаш.
18:00 — на плошчы Дзяржаўнага сцяга адбудзецца рытуал ушанавання дзяржаўных сімвалаў.
21:30 - на плошчы Перамогі пройдзе святочны гала-канцэрт.
23:00 — феерверк.