Прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі заявіў, што канцэнтрацыя войскаў Расіі на ўкраінскай мяжы нават большая, чым у 2014 годзе.

«Гэта найбольшае нарошчванне сіл, якое мы бачылі з 2014 года, якое прывяло да парушэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Яно сапраўды большае, чым у 2014 годзе», — сказаў амерыканскі чыноўнік.

Кірбі адмовіўся агучыць, колькі расійскіх салдат знаходзіцца на мяжы. Паводле яго слоў, расейцы заяўлялі, што мэта канцэнтрацыі войскаў — гэта «трэніроўкі», але для ЗША не відавочна, што мэта заключаецца менавіта ў гэтым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0