Пры садзейнічанні пошукавых атрадаў з Эстоніі і Літвы ўдалося ўстанавіць, што кавалерам ордэна з'яўляецца ўраджэнец в. Камянічы Асіповіцкага раён Іван Сідаравіч Аляшкевіч.
Фота Пасольства Беларусі ў Ізраілі
У 1940 годзе ва ўзросце 18 гадоў Іван Аляшкевіч быў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Вярнуўшыся з акружэння дадому, ён працягнуў барацьбу ў партызанскіх атрадах, з'яўляўся ўдзельнікам «рэйкавай вайны». Пасля вайны жыў і працаваў на радзіме, дзе памёр у 1995 годзе.
У Салігорску жыве дачка ветэрана, з якой Пасольства ўсталявала кантакт.
Паведамляецца, што з найбліжэйшай дыпламатычнай поштай Узнагарода будзе накіраваная ў Беларусь, каб перадаць дачцэ.
Але як ордэн аказаўся ў ізраільскай пустыні — загадка.