Першы варыянт — канфіскаваць біткойн як ён ёсць.
«Не цікавіўся, ці ёсць у ведамствах афіцыйныя крыптакашалькі, але калі ў чалавека застаўся біткойн на рахунку і ён гатовы яго вярнуць у нязменным стане, то чаму не? Забраць у натуральным выглядзе і рэалізаваць судовымі выканаўцамі на таргах. Думаю, гэта будзе нетрывіяльная практыка. Заканадаўча такая магчымасць ёсць», — разважае юрыст Міхаіл Кірылюк над умоўным кейсам.
Другі варыянт — канфіскаваць кошт біткойна на момант яго пераводу.
Міхаіл Кірылюк заўважае, што для суда гэта больш просты шлях. Частка 2 артыкула 46-1 прадугледжвае, што калі канфіскаваць маёмасць ці даход, атрыманыя злачынным шляхам, немагчыма праз іх страту, знішчэнне ці іншыя прычыны, то ў даход дзяржавы спаганяецца сума, эквівалентная іх кошту.