Паведамляецца, што маладыя людзі ў снежні 2020 года і студзені 2021-га ў інтэрнэце купілі больш за 1,96 г гашышу. Частку наркотыку ўжылі ў гульнявым клубе ў Мінску, а астатнюю частку знайшлі супрацоўнікі міліцыі.

Падчас асабістага ператрусу ў музыканта знайшлі таксама амфетамін масай 0,0375 г.

Сваю віну маладыя людзі прызналі ў поўным аб'ёме.

Кваліфікацыя дзеянняў абвінавачаных па ч. 1 арт. 328 КК (да пяці гадоў турмы).

Раней абраныя да фігурантаў меры стрымання — заклад і ўзяцце пад варту адпаведна — пракурор, які накіраваў справу ў суд, пакінуў без змены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0