За гэта ў яго таксама канфіскавалі машыну.

«Лёгка ўсё прайшло. Не параўнаць з тым, што было ў жніўні. Персанал ветлівы, харчаванне нармальнае. З 60 чалавек было 10 «палітычных». Знайшоў новыя знаёмствы. Са мной сядзелі ў асноўным тыя, у каго ўзламалі дзверы, сканфіскавалі тэхніку з інфармацыяй», — сказаў па выхадзе Ілля Квачэнка.

Ён дадаў, што настрой у яго добры, «будзем працягваць».

5 сакавіка суддзя Мінскага раённага суда Антон Колабаў прызнаў яго вінаватым у «адзіночным пікеце». Ілля віны за сабой не прызнаў.

Раніцай 4 сакавіка на Іллю Квачэнку, жыхара квартала «Пірс», што знаходзіцца ў Мінскім раёне, склалі пратакол паводле артыкула 24.23 (парушэнне правілаў правядзення масавага мерапрыемства).

Увечары 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ з невядомых прычын эвакуявалі аўтамабіль жыхара кварталу «Пірс» з ягонай уласнай паркоўкі пад домам. Ілля некалькі месяцаў таму вывесіў на ўласным балконе бел-чырвона-белы сцяг. 3 сакавіка ранкам супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго дадому, адключылі святло і пакінулі пад дзвярыма позву ў РУУС.

Чытайце таксама:

Жыхара квартала «Пірс», у якога за нацыянальны сцяг на балконе забралі машыну, затрымалі і будуць судзіць

Ілля Квачэнка асуджаны на 15 сутак за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на ўласным балконе ў квартале «Пірс»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0