Трампа ў эфіры Fox News папрасілі пракаментаваць інфармацыю аб тым, што Маркл нібыта разглядае такую магчымасць і сустракалася з прадстаўнікамі дэмакратычнай партыі. На гэта экс-прэзідэнт сказаў: «Я спадзяюся, што так і будзе. Калі гэта адбудзецца, то я яшчэ буду больш схільны да таго, каб балатавацца».

Разам з тым Трамп адзначыў, што ён не з'яўляецца «фанатам» Маркл з-за яе выказванняў аб каралеўскай сям'і і каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце ІІ. «Я думаю, я ведаю Каралеву. <…> Я сустракаўся з каралевай, і я думаю, што каралева выдатная асоба, і я не прыхільнік Меган», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0