Павел Шарамет

Павел Шарамет

«Мы не павінны прымяраць, ці кладзецца гэта (паказанні беларускага інфарматара па расследаванні часткі крымінальнай справы, якая тычыцца заказчыкаў забойства Шарамета) у агульную канву справы. Пытанне ў тым, ці праўда гэта альбо не. Мы ўвесь час задаём сабе пытанне: «А які матыў?» І вось мы ўбачылі матыў, што беларускія спецслужбы палічылі, што ён (Шарамет) з'яўляецца нязручным чалавекам», — сказаў Авакаў у эфіры праграмы «У гасцях у Гардона».

Міністр нагадаў, што з інфарматарам былі праведзеныя следчыя дзеянні ва Украіне.

«Ён даў паказанні. Паказанні цікавыя. Яшчэ будзе ў нас два цікавыя следчыя дзеянні, а потым генеральны пракурор вырашыць, ці можна гэтую інфармацыю рабіць публічнай і што з ёй рабіць далей», — падсумаваў кіраўнік МУС Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0