Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Федэральнае агенцтва сувязі паведаміла, што амерыканская кампанія Twitter не выдаліла 2862 паведамленні з 2017 года, звязаныя, на думку расійскага агенцтва, з наркотыкамі, парнаграфіяй і суіцыдам. Агенцтва заявіла, што за гэты час даслала сацсетцы 28 000 запытаў на выдаленне гэтай інфармацыі.

Калі кампанія не выдаліць гэты кантэнт у найбліжэйшы час, то ёй пагражае штраф ад $100 000. У выпадку паўторнага правапарушэння, штраф будзе складаць адну пятую ад гадавога даходу кампаніі, піша The Wall Street Journal.

Замежныя сацсеткі ў Расіі ў апошнія гады знаходзяцца пад пільнай увагай, а ціск на іх павялічыўся яшчэ больш пасля хвалі пратэстаў у падтрымку апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Пасля студзеньскіх дэманстрацый у падтрымку палітыка, Федэральнае агенцтва сувязі патрабавала выдаліць з сацсетак усе паведамленні аб пратэстах.

Летась кампанія Twitter была аштрафаваная расійскімі ўладамі на $54 000 за адмову выконваць патрабаванне, каб серверы платформы, што захоўваюць персанальныя звесткі расіян, знаходзіліся ў Расіі.

У Twitter за апошні час сутыкнуліся з процідзеяннем і ў іншых краінах, у тым ліку ў Турцыі, Егіпце, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і на Кубе. У гэтых краінах улады прыпынялі працу сацсеткі падчас пратэстаў. Да таго ж, платформа цалкам заблакаваная ў такіх краінах, як Кітай, Іран і Паўночная Карэя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0