Днём 20 лютага на сустрэчу з сябрамі ў Мазыр прыехала школьніца з іншага горада. У кампаніі аднагодкаў апынуліся і незнаёмыя ёй дарослыя хлопцы. Усе разам адправіліся ў краму, а затым — на кватэру. Дзяўчынку напаілі, яна заснула. Калі прачнулася, сяброў у кватэры не было, а на кухні заставаліся трое мужчын.

Яны згвалтавалі падлетка і затым адправілі на таксі дадому.

У міліцыю звярнулася маці дзяўчынкі. Неўзабаве аператыўнікі затрымалі дваіх 25-гадовых і аднаго 26-гадовага жыхароў Мазыра.

Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0