БелТА

БелТА

«Мы сапраўды з Пуціным даўно дамовіліся, што ў пачатку 20-х дзён лютага сустрэнемся і пагаворым па некаторых кірунках нашага супрацоўніцтва. Але адразу хачу сказаць: у нас, як заўсёды ў Расіі бывае, некаторыя падхопяць парадак, і, вось, Лукашэнка прыедзе ажно $3 млрд прасіць». Не, я не еду туды чагосьці прасіць», — сказаў Лукашэнка.

«Вы бачылі, мы падпісвалі на гэты год па энерганосьбітах, што для нас адчувальна, дакументы. Наогул нічога не прасілі і не спрачаліся. Калі Расія лічыць, што ўзровень нашага эканамічнага супрацоўніцтва павінен быць вось такой вышыні, значыць, ён такі і будзе. Чаго там хадзіць і прасіць? Таму трошкі гэтыя лібералы ў Расіі адсталі ад адчувальных пытанняў, якія мы абмяркоўваем. Мы нічога не збіраемся прасіць», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, падчас візіту ў Расію ёсць дамоўленасць і аб сустрэчы з намеснікам старшыні Рады бяспекі Дзмітрыем Мядзведзевым. «Думаю, што і з Мядзведзевым сустрэнемся, дамовіліся сустрэцца. І абмяркуем самыя актуальныя пытанні, якія нас сёння хвалююць. Ёсць больш важныя пытанні — забеспячэнне абароны, бяспекі нашай дзяржавы», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0