Кубракоў наракае, што суды Мінскай вобласці даюць затрыманым дэманстрантам штрафы і адпускаюць іх. А гэта, маўляў, не спрыяе згасанню пратэстаў.

Гаворка ідзе пра затрыманых у Мінску арыштантаў, якіх адправілі ў Жодзіна. Іх пратаколы разглядаюць суддзі з усёй Мінскай вобласці — Вілейка, Чэрвень, Слуцк і г.д.).

Прыводзіцца прыклад — пасля затрыманняў на акцыі 1 лістапада суддзі Мінскай вобласці разгледзелі 164 пратаколы, і далі суткі толькі аднаму чалавеку. 83 чалавекі былі аштрафаваныя і вызваленыя, яшчэ 80 працэсаў былі перанесеныя, таму людзі таксама выйшлі на свабоду.

А вось у Мінску ў той жа дзень 66 разоў далі суткі і толькі 5 разоў штраф.

У сувязі з гэтым Кубракоў просіць у Рады бяспекі «аказаць садзеянне ў забеспячэнні прынцыпаў сувымернасці пакарання адносна здзейсненых супрацьпраўных дзеянняў».

Неўзабаве суткі пачалі даваць і ў Жодзіне.

Onliner папрасіў прэс-службу МУС пракаментаваць гэтую публікацыю і, у прыватнасці, удакладніць, ці рэальны гэта дакумент.

Там адказалі так: «Інфармацыя пра ліст кіраўніка МУС у Дзяржаўны сакратарыят Рады бяспекі з «просьбай паўплываць на рашэнні, якія выносяцца судамі Мінскай вобласці» — чарговы фэйк. Па-першае, міністр унутраных спраў не можа выказваць пазіцыю аднаго толькі ГУУС, а па-другое, пытанні следчых дзеянняў і іх аператыўнасці ніяк не ўваходзяць у кампетэнцыю органаў унутраных спраў. Ну і па-трэцяе, каб выключыць сумневы, мы ўдакладнілі ў канцылярыі МУС. Чакана, у адпраўленай карэспандэнцыі такога ліста не значыцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0