Ратавальнікам паведамілі, што пад лёд праваліўся сабака. Калі работнікі прыбылі на месца, то на адлегласці каля 60 м ад берага пабачылі галаву пса, які пярэднімі лапамі трымаўся за край лёду.

Вадалазы-ратавальнікі Максім Шэршань і Аляксей Крыўда, выкарыстоўваючы выратавальную дошку, наблізіліся да жывёлы, пагрузілі яго і даставілі на бераг.

У аўтамабілі сабаку адагрэлі, затым адвезлі ў падраздзяленне і накармілі. Мяркуючы па нашыйніку, у выратаванага ёсць гаспадар.

Рыбакі распавялі, што сабака выскачыў на лёд следам за зайцам. У азарце пагоні трапіў у палонку, сам выбрацца не змог. Глыбіня ў тым месцы дасягае 3-4 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0