Згодна з абвінавачваннем, 26 верасня 2020 года Самбрас размясціў у адным з тэлеграм-чатаў Фаніпаля нецэнзурнае выказванне пра начальніка Дзяржынскага РАУС, палкоўніка міліцыі Яўгена Жылінскага, якое мела «абразлівы характар».
З гэтай нагоды Максіма затрымалі 10 кастрычніка і праз 72 гадзіны выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
На судзе Максім Самбрас выступаў без адваката. Ён прызнаў віну і адзначыў, што публічна папрасіў у Жылінскага прабачэнне ў тым жа чаце, дзе і апублікаваў абразу.
Пракурор папрасіў прысудзіць хлопцу паўтары гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Суддзя Раман Крыловіч прысудзіў 1 год і 3 месяцы «хатняй хіміі» і пастанавіў задаволіць пазоў кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 3000 рублёў.