Пул першага

Пул першага

«Ніхто не забараняе вам гаварыць. Выказваць меркаванне можна, трэба абавязкова. Недапушчальна пераходзіць рысу закона. Сцены ўніверсітэта — не месца для палітычных мітынгаў», — цытуе словы Лукашэнкі Пул першага.

Ён адзначыў, што летась градус палітызацыі грамадства дасягнуў найвышэйшай кропкі. Прычым гаворка не пра тое, хто і дзе за мяжой «падаграваў» беларускіх грамадзян, піша БелТА.

«Пытанне ў іншым: чаму частка грамадства, сярод якой апынуліся і вы, маладыя беларусы, дазволіла сябе падагрэць? Чаму мы дазволілі ўнесці ў наш агульны дом — Беларусь — разлад? Не толькі ў краіну, але нават у сям'і», — звярнуў увагу ён.

«Бо мы так ганарыліся сваёй мудрасцю і разборлівасцю, сваёй талерантнасцю, адзінствам, стабільнасцю. А ўлічваючы развіццё падзей, адважуся выказаць здагадку, што на тэму, каму выгадна раз'яднаць народ і аслабіць Беларусь, задумваюцца далёка не ўсе», — сказаў Лукашэнка.

«Суверэнітэт — гэта не толькі пытанне захавання дзяржавы. Гэта пытанне нацыянальных амбіцый. Пытанне вашага грамадзянскага статусу, — адзначыў палітык. — Я ніколі не паверу, што мы выгадавалі пакаленне незалежных беларусаў, якія мараць, каб іх будучыню вызначалі замежныя палітыкі».

Ён дадаў, што яго стаўленне да моладзі не зменіцца ні пры якіх абставінах, таму што ў ім вельмі шмат асабістага. «Ствараючы фактычна з нуля суверэнную Беларусь, я, можна сказаць, у нейкім сэнсе выгадаваў і вас», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0