Работнікі ДАІ спынілі на трасе Мінск — Слуцк — Мікашэвічы «Форд Гэлаксі», які рухаўся ў напрамку Мінска.
За рулём быў 16-гадовы хлопец, жыхар Слуцкага раёна. Разам з ім у аўтамабілі знаходзіліся і яго бацькі з характэрнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення», — піша БелТА.
Бацька растлумачыў, што з сям'ёй яны вырашылі з'ездзіць папіць кавы ў прыдарожнае кафэ за 30 км ад дома. З членаў сям'і цвярозым быў толькі сын-падлетак, які па просьбе бацькі сеў за руль.
У дачыненні да бацькі і сына складзеныя адміністрацыйныя матэрыялы па ч. 1 арт. 18.19 КаАП. Акрамя штрафу дадзеную сям'ю чакае яшчэ і пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх.
0
0
0
0
0
0