Пра гэта галоўны доктар Мінскай гарадской інфекцыйнай бальніцы Марына Сакалова заявіла ў праграме «Тыдзень» на тэлеканале СТБ, піша Tut.by.

Яна заклікала бацькоў своечасова вакцынаваць дзяцей, адзначыўшы, што ў Беларусі вельмі добры каляндар прафілактычных прышчэпак. На базе бальніцы ёсць гарадскі цэнтр вакцынапрафілактыкі.

— У выпадку, калі гэта неабходна, па накіраванні дзяцей з цяжкай паталогіяй мы часам нават прышчапляем стацыянарна, каб выключыць ўскладненні, пад наглядам дактароў, калі ёсць нейкія пабочныя эфекты на прышчэпку. Але заклікаю ўсё-такі прышчапляцца. Мы ўжо мелі выпадкі спалучэння COVID-19 з грыпам, і дзеці не былі прышчэплены ад грыпу.

Хочацца ў гэты момант спытаць у бацькоў: нібы ўсім казалі, у гэты год асабліва, калі ласка, прышчапіцеся, бо каранавірус? На жаль, не ўсе пачулі.

Я думаю, што пройдзе некалькі тыдняў і мы будзем займацца гэтай вакцынацыяй. Што тычыцца дзяцей, пакуль не ўсе дазволеныя вакцыны ў дзіцячым узросце, ідзе толькі прапрацоўка. Разумееце, вакцыны рабіліся так хутка, што спачатку ўсё ж такі дарослыя. Асобны дазвол на дзяцей будзе потым. Пакуль вакцынацыя дзецям «Спадарожнікам» не праводзіцца.

Сакалова падкрэсліла, што COVID-19 — не такая простая гісторыя.

— Яна доўгая, часам вельмі вязкая, досыць неверагодна вымотлівая для хворага. Мала таго, яму страшна. Каранавірус сам па сабе складаная і цяжкая інфекцыя, а ёсць яшчэ страх, што можа быць горш, што не хапае кіслароду. Часам гэты страх панічны.

Галоўны доктар распавяла, што, па яе адчуваннях, ёсць некаторае зніжэнне захворвання на каранавірусную інфекцыю.

— Але плато было высокае, яно будзе доўгім, зніжэнне не будзе хуткім. Рана ці позна, вядома, інфекцыя пойдзе на спад. Гэта закон эпідэміялогіі. Ці будзе трэцяя хваля? Кажуць, што так. Будзем чакаць, што яна будзе не такая.

У лютым медыкі чакаюць таксама сезоннага ўздыму захворвання на грып.

— Прагназуюць канец студзеня — люты. Ён заўсёды прыходзіць. Але наколькі ён моцна прыходзіць, залежыць шмат у чым ад узроўню вакцынацыі грамадства, ад умоў надвор'я, ад усяго. Як яны будуць узаемадзейнічаць? Пакуль мы не бачылі ўсплёску іншых вялікіх інфекцый. Яны ёсць, але не такія, як мы звычайна іх чакалі ў лістападзе і снежні. У гэтым годзе мы ўсё-такі маем зніжэнне вірусных інфекцый. Можа, COVID-19 выцесніў, так бывае. Паглядзім. Трэба перажыць гэты складаны час і пастарацца зберагчы і сябе, і тых, хто побач, — сказала Сакалова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0