Колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла ў панядзелак 85 мільёнаў. Пра гэта сведчаць звесткі амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, які вядзе падлікі на аснове інфармацыі міжнародных арганізацый, федэральных і мясцовых уладаў.

Паводле даных універсітэта, колькасць інфікаваных у свеце цяпер складае 85 059 632, памерлі 1 841 077 чалавек, ачунялі 4 777 565. Найбольшая колькасць заражэнняў — 20 577 177 — выяўлена ў ЗША. Усяго ў Злучаных Штатах памерлі 351 426 інфікаваных. Другое месца па колькасці заражэнняў займае Індыя з 10 323 965 выяўленымі выпадкамі і 149 435 смярцямі. За ёй ідзе Бразілія, дзе заразіліся 7 716 405 чалавек, з іх памерлі 196 018.

На чацвёртым месцы — Расія, дзе зарэгістравана 3 236 787 выпадкаў, ачунялі 2 618 882 чалавекі, памерлі 58 506.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0