На таргах у Мінску даляр вырас больш чым на тры капейкі (+0,0338, +1,33%) да 2,5658 беларускага.

Еўра даражэе на чатыры капейкі (+0,0427, +1,38%) да 3,1363.

Расійскі рубель даражэе на 0,0105 (+0,31%) да 3,4095 за 100 адзінак.

1 студзеня даляр каштаваў 2,0185, еўра — 2,3637. Максімальнага значэння яны дасягнулі 28 жніўня — 2,6631 і 3,1668 адпаведна, потым пачалі танець.

На таргах у мінулую пятніцу даляр апусціўся да мінімуму з канца жніўня — 2,5068.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0