mozyrisp.gov.by

mozyrisp.gov.by

Пра гэта яна падзялілася з «СБ. Беларусь сёння», піша БелТА.

«Усе меркаванні, ідэі, заўвагі будуць абагульненыя і вынесеныя на абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу. У сувязі з гэтым вельмі своечасова прагучала ініцыятыва Прэзідэнта аб тым, каб зрабіць УНС канстытуцыйным органам. На мой погляд, гэта аб'ектыўна і справядліва, бо на форуме будуць прадстаўнікі ад працоўных калектываў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, людзі розных узростаў і прафесій. Ім трэба будзе абмеркаваць і прыняць рашэнні па актуальных пытаннях стратэгіі развіцця дзяржавы на пяць гадоў. Лагічна даць ім права і кантраляваць выкананне прынятых рашэнняў».

Таксама Назаранка вітала прапанову, каб дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу абіралі на пяць гадоў.

«У апошні час на розных узроўнях гучаць прапановы аб перадачы часткі паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы парламенту, ураду, міністрам, губернатарам. Але гэты працэс ні ў якай меры не павінен прывесці да разбалансіроўкі дзяржаўнай улады і палітычнай сістэмы ў цэлым. Таму будзе правільным павысіць ролю і статус дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, якія змогуць трымаць у тонусе вертыкаль улады і маніторыць выкананне прынятай праграмы развіцця на пяцігодку», — кажа дэпутатка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0