Заснавальнік беларускага сэрвісу дастаўкі ежы Menu.by Ваган Керабян прызначаны міністрам эканомікі Арменіі.
Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян.
Падчас жыцця ў Беларусі армянскі бізнэсмен быў спонсарам курсаў «Мова Нанова»
«У гэты цяжкі момант я гатовы служыць сваёй радзіме і бізнэсу. Я спадзяюся, што бізнэс-супольнасць і ўся эканоміка хутка адчуюць клопат і хуткасць маёй каманды», — напісаў Ваган Керабян у фэйсбуку.
Ваган Керабян з сям'ёй
Пасля пачатку вайны за Нагорны Карабах Керабян адправіўся добраахвотнікам на фронт. «Так атрымалася, што свой дзень нараджэння я сустрэў на перадавой, абараняючы незалежнасць і існаванне любімай Радзімы. Аб лепшым падарунку і марыць не мог. Вядома, мы пераможам», — пісаў ён месяц таму. Арменія прайграла, але бізнэсмен атрымаў прапанову стаць чыноўнікам.