Сёння каля 01:30 ночы ў міліцыю паступіла паведамленне аб падобным да выбуху воплеску ў адным з двароў у Гродне, паведамляе СК.
На месца выехала следча-аператыўная група. Высветлілася, што невядомыя пашкодзілі «Шкоду», якая належыць 41-гадоваму супрацоўніку міліцыі. Ён распавёў, што звесткі пра яго былі апублікаваныя ў адным з тэлеграм-каналаў.
Выбухам пашкоджана пярэдняя частка «Шкоды». Таксама пашкоджанні атрымалі тры прыпаркаваныя побач аўто.
Крымінальная справа заведзена па ч. 2 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам).
0
0
0
0
0
0