Яму было 72 гады. Пра смерць паведаміў у сваім фэйсбуку журналіст АНТ Аляксандр Мацяс.
Фота artbelarus.by.
Уладзімір Шчасны нарадзіўся ў 1948 годзе ў Смаргоні. Скончыў Мінскі педінстытут замежных моў. Працаваў у Пакістане, Літве, Вялікабрытаніі. У апошняй краіне быў паслом Беларусі (1995 — 2000).
Таксама Уладзімір Шчасны быў вядомы як пісьменнік і перакладчык. Перакладаў на беларускую мову з англійскай і ўрду.
Апошнія гады з’яўляўся кансультантам Упраўлення інфармацыйнай палітыкі «Белгазпрамбанка», які ўзначальваў Віктар Бабарыка. Шчасны быў адным з тых, хто прапаноўваў «Белгазпрамбанку» выкупаць у Беларусь творы мастакоў парыжскай школы.
Лічыўся адным з найбольш паважаных і аўтарытэтных беларускіх дыпламатаў.
0
0
0
0
0
0