Пасля выбараў у Беларусі і пачатку там масавых пратэстаў палітычны прытулак у Польшчы атрымалі больш за тысячу грамадзян Беларусі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Варшаве заявіў віцэ-міністр Барташ Градзецкі, паведамляе Польскае радыё.

Па звестках ведамства ўнутраных спраў Польшчы, у перыяд з 18 жніўня па 12 лістапада 2020 года ў краіну па гуманітарных візах уехала 1050 беларусаў. Гуманітарныя візы выдаюцца Пагранічнай аховай па правілах аказання міжнароднай абароны або ў адмысловых выпадках. Яшчэ 330 чалавек прыбыло ў Польшчу ў рамках адмысловай праграмы па падтрымцы беларускіх спецыялістаў у галіне высокіх тэхналогій пад назвай «Poland. Business Harbour».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0