Сталічная міліцыя апублікавала відэа размовы з 34-гадовым мінчуком, які падчас Марша 25 кастрычніка плюнуў у карэспандэнта БТ Аляксандра Хараўца.
На відэа мінчук — з гематомай на твары — просіць прабачэння і пасля падказкі міліцыянера кажа, што яго ўчынак быў глупствам.
На мужчыну склалі тры пратаколы — за дробнае хуліганства, непадпарадкаванне міліцыі і ўдзел у мітынгу. Якое пакаранне ён атрымаў, невядома.
Адзначаецца, што раней мужчыну некалькі разоў прыцягвалі да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за гвалт у адносінах да міліцыянера.
Чытайце. Што за карэспандэнт БТ чапляецца да падлеткаў на нядзельных маршах?
0
0
0
0
0
0