gob.pe

gob.pe

Археолагі выявілі гіганцкую выяву ката падчас раскопак на тэрыторыі плато Наска ў паўднёвай частцы Перу. У даўжыню геогліф дасягае 37 метраў, яго ўзрост — больш за 2 тысячы гадоў, піша ВВС.

Мяркуючы па малюнку, кот «ляжыць» на схіле гары на левым баку.

Малюнак быў знойдзены падчас рэстаўрацыі назіральнай пляцоўкі і знаходзіўся пад пагрозай знікнення з-за натуральнай эрозіі, паведамілі ў Міністэрстве культуры Перу.

Па стылістычных асаблівасцях малюнак адносіцца да перыяду позняга Паракаса, калі выявы каціных былі вельмі папулярныя ў мясцовай культуры.

Ён стаў найстаражытнейшым з малюнкаў плато Наска, большасць з якіх датуюцца 100-200 гг. да н. э.

Геогліфы Наскі ўключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

На плато, якое расцягнулася на некалькі дзясяткаў кіламетраў, можна ўбачыць гіганцкія выявы людзей, жывёл, раслін і розных геаметрычных фігур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0