Фота з сайта «Прэсбола»
Матч плэй-оф футбольнай Лігі Нацый Грузія — Беларусь, запланаваны на 8 кастрычніка, можа не адбыцца, піша Tribuna.com.
«Прызначаная на 8 кастрычніка сустрэча ў Тбілісі не рэкамендуецца з-за эпідэмічнай сітуацыі», — заявіла міністр аховы здароўя Кацярына Цікарадзэ.
Канчаткова пастанова будзе прынятая найбліжэйшым часам. За апошнія суткі ў Грузіі зафіксавалі 554 выпадкі заражэння каранавірусам.
Потым стала вядома, што матч пройдзе пры пустых трыбунах
Матч Грузія — Беларусь павінен прайсці 8 кастрычніка. Яго пераможца згуляе ў лістападзе з пераможцам пары Паўночная Македонія — Косава, і ўжо пераможца гэтай гульні выйдзе на Еўра-2021.
Першапачаткова гульня Грузія — Беларусь павінна была адбыцца 24 сакавіка, але тады УЕФА ўсе матчы адмяніла з-за каранавіруса.